Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Аўчыньнікаў асуджаны ў Баранавічах за ўлёткі Народнага сходу


Актывіст Сяргей Аўчыньнікаў аштрафаваны судзьдзёй баранавіцкага суду Сьняжко на 15 базавых велічыняў за тое, што распаўсюджваў улёткі з інфармацыяй пра Народны сход.

Улёткі ён раздаваў каля авіярамонтнага заводу ўвечары 21 верасьня. Супрацоўнік заводу выклікаў міліцыянтаў, якія даставілі актывіста ў пастарунак. Там, як распавёў Сяргей Аўчыньнікаў, міліцыянты камусьці патэлефанавалі, параіліся і склалі пратакол пра «парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня».

Аўчыньнікаў: «Ноч я правёў у пастарунку, а раніцай мяне адвезьлі ў суд, дзе аштрафавалі на 525 тысяч рублёў. Пры гэтым у мяне адабралі сто даляраў, якія я адмовіўся мяняць, каб сплаціць штраф. Яны склалі акт пра тое, што забіраюць грошы, і сказалі, што аддадуць, калі сплачу штраф. То во схадзіў ужо і заплаціў. Ці адбіла ў мяне гэта ахвоту займацца Народным сходам? Скажу — не, і нават наадварот».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG