Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскага форуму сёлета ня будзе


архіўнае фота
архіўнае фота
Міжнародная канфэрэнцыя "Менскі форум" у традыцыйным фармаце ў лістападзе 2011 году не адбудзецца "з прычыны ўнутрыпалітычных працэсаў у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2011 году".

"Правядзеньнем арыштаў кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама іншых палітычна актыўных грамадзянаў краіны беларускі ўрад адмовіўся ад паляпшэньня адносінаў з Эўрапейскім Зьвязам і краінамі, якія ўваходзяць у склад ЭЗ, і сышоў з агульнай пляцоўкі для дыялёгу", — заявіў старшыня Нямецка-беларускага таварыства і Менскага форуму Райнэр Лінднэр.

"Правядзеньне "Менскага форуму" ў такім фармаце, які разам з дыялёгам паміж прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і бізнэсу ўключае ў сябе і абмен думкамі палітычных дзеячаў Германіі ды іншых краінаў ЭЗ з прадстаўнікамі палітычнай эліты Беларусі, у дадзены час немагчымае", — гаворыцца ў паведамленьні для прэсы.

Нямецка-беларускае таварыства і арганізацыі-партнэры патрабуюць, каб вызваленьне палітычных вязьняў, якое пачалося ў апошнія дні, было завершана неадкладным вызваленьнем і поўнай рэабілітацыяй усіх, хто арыштаваны з палітычных прычынаў".

"Толькі пасьля гэтага ўзнаўленьне былых формаў дыялёгу стане магчымым", — падкрэсьліваюць арганізатары.

Менскі форум адбываўся штогод ад 1997 году. Ініцыятары Форуму ўвесь час шукалі магчымасьці для дыялёгу з рознымі грамадзкімі дзеячамі, зацікаўленымі ва ўдзеле грамадзкіх сілаў Беларусі ў палітычным працэсе, які адбываецца ў краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG