Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“R.E.M” і Радыё Свабодная Эўропа


Канцэрт гурту "R.E.M" у італьянскай Падаве ў 2003 годзе

Канцэрт гурту "R.E.M" у італьянскай Падаве ў 2003 годзе

Пасьля 31 году творчай працы амэрыканскі рок-гурт “R.E.M” заявіў аб самароспуску.

Гурт заснаваўся ў 1980 годзе ў горадзе Атэнс у амэрыканскім штаце Джорджыя. Яго складалі Пітэр Бак (гітара), Майк Мілз (бас-гітара), Біл Бэры (бубны), Майкл Стайп (вакал). У 1997 годзе Бэры пакінуў гурт, і “R.E.M” працягваў запісваць і выступаць у трохасабовым складзе.

“R.E.M” лічыцца адным зь першапраходцаў у крышталізацыі гучаньня “альтэрнатыўнага року” ў 1980-х.

Сёньня мала хто памятае, што першым запісам “R.E.M” стала песьня пад назвай “Radio Free Europe”, якую ў 1981 годзе на сынгле выпусьціла незалежнае музычнае выдавецтва “Hib-Tone”. “R.E.M” потым перазапісаў гэтую песьню для свайго першага альбому “Murmur” у 1983-м, які быў вельмі прыхільна сустрэты крытыкай і даў гурту пэўную шырэйшую вядомасьць сярод выканаўцаў “альтэрнатыўнага року”.

R.E.M - Radio Free Europe


Самым удалым і папулярным альбомам гурту лічыцца “Out of Time” з 1990 году; песьня “Losing My Religion” з гэтага альбому стала сусьветным гітом.

Апошні альбом “R.E.M” – “Collapse into Now” – выйшаў сёлета ў сакавіку.
XS
SM
MD
LG