Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шыльда аўтару “сталыпінскага гальштука”


Прымацоўваюць дошку Пятру Сталыпіну

Прымацоўваюць дошку Пятру Сталыпіну

Гарадзенскія ўлады адзначылі стагодзьдзе гібелі ад рукі тэрарыста колішняга губэрнатара Пятра Сталыпіна. Сёньня яму прымацавалі шыльду на былым губэрнатарскім палацы, цяпер — адным з будынкаў аблвыканкаму.

Пятро Сталыпін каля году быў губэрнатарам у Горадні, затым — міністрам унутраных справаў і кіраўніком царскага ўраду. Пасьля рэвалюцыі 1905 году ён увёў ваенна-палявыя суды, якія пакаралі сьмерцю сотні чалавек, такім чынам Сталыпін імкнуўся зьбіць хвалю рэвалюцыйнага змаганьня, а таксама тэрору: ваеўнікі розных партыяў палявалі на паліцыянтаў, жандараў, царскіх чыноўнікаў. Пакараных сьмерцю вешалі, расстрэльвалі, шыбеніцы ў народзе атрымалі тады назву “сталыпінскага гальштука”.

У 1911 годзе ў прысутнасьці цара Мікалая ІІ у Кіеве адбываўся спэктакль “Казка пра цара Салтана”. У перапынку тэрарыст Багроў з прысутных выбраў Сталыпіна, сьмяротна яго параніўшы. Цар на пахаваньні не прысутнічаў, а пазьней спыніў справу аб расьсьледаваньні забойства былога прэм’ера.

Праз год у Кіеве яму паставілі помнік з цытатай са Сталыпіна: “Вам патрэбны вялікія ўзрушэньні — нам патрэбна Вялікая Расея” і подпісам—“Пятру Аркадзевічу Сталыпіну — расейскія людзі”. Пасьля лютаўскай буржуазнай рэвалюцыі ў 1917 годзе гэты помнік быў разбураны.

Аўтар мэмарыяльнай дошкі — гарадзенскі скульптар Анатоль Салятыцкі. Дошку павесілі ў рамках сьвяткаваньня 210-годзьдзя Гарадзенскай губэрні, якую заснаваў цар Аляксандар І. Урачысты сход з гэтай нагоды мае адбыцца 23 верасьня ў абласным тэатры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG