Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карняенка:"Мабыць, давядзецца скардзіцца ў Жэнэву"


Віктар Карняенка

Віктар Карняенка

Сустаршыні праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня "За справядлівыя выбары" Сяргей Калякін і Віктар Карняенка 22 верасьня пачалі рыхтаваць касацыйную скаргу на рашэньне Вярхоўнага суду. 21-га гэты суд прызнаў адпаведнай заканадаўству адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць аб’яднаньне.

"Мы рыхтуем скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду. Гэта апошняя інстанцыя, якая можа перагледзець рашэньне. Калі і тут вынік будзе адмоўны, то нам застаецца толькі адно — перадаць усе дакумэнты ў Камітэт ААН па правах чалавека, які знаходзіцца ў Жэнэве.

На разгляд справы, які Вярхоўны суд пачаў 20 верасьня, мы прынесьлі поўны відэазапіс устаноўчага сходу, пачынаючы з рэгістрацыі яго ўдзельнікаў, але суд адмовіўся разглядаць відэаматэрыялы.

Устаноўчы сход незарэгістраванай арганізацыі прайшоў 29 траўня ў Менску. У ім удзельнічалі 86 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны”, – паведаміў Карняенка “Свабодзе”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG