Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васілевіч і Мірзаянаў зьбіраюцца ад’ехаць зь Беларусі


Ільля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімер Яроменак, Алег Гнедчык і Андрэй Саньнікаў падчас працэсу 14 траўня 2011 г.

Ільля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімер Яроменак, Алег Гнедчык і Андрэй Саньнікаў падчас працэсу 14 траўня 2011 г.

Былыя палітвязьні Фёдар Мірзаянаў і Ільля Васілевіч заявілі 22 верасьня журналістам, што не зьбіраюцца заставацца ў Беларусі і ад’едуць з краіны на вучобу.

Фёдар Мірзаянаў тлумачыць, што ня мае намеру заставацца ў Беларусі, паколькі тыя, хто яго арыштаваў і пасадзіў у турму, засталіся на сваіх пасадах і, праўдападобна, ня будуць пакараныя. Таму, маўляў, застаецца небясьпека.

Ільля Васілевіч кажа, што глыбока зьняважаны парушэньнем законаў і правоў чалавека ў Беларусі. “Я не адчуваю ў гэтых умовах сябе вольным і ў бясьпецы. У любы момант на любога чалавека могуць сфальшаваць справу і пасадзіць у турму. У калёніях такіх людзей шмат”, – заявіў Васілевіч. Ён дадаў, што менавіта паводле гэтых матываў не зьбіраецца заставацца ў Беларусі

Васілевіч і Мірзаянаў заявілі, што яны вернуцца ў Беларусь, калі ў краіне зьменіцца палітычны рэжым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG