Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На час выбараў у Кіргізстане ня будзе замежных тэлеканалаў


Зь нядзелі з распараджэньня кіргіскіх уладаў маюць быць адключаныя ўсе рэтрансьляваныя расейскія каналы, а таксама Бі-Бі-Сі, Сі-Эн-Эн і “Эўраньюз”.

Прэзыдэнцкія выбары ў Кіргізстане маюць прайсьці 30 кастрычніка. Агітацыйная кампанія стартуе 25 верасьня.

Паўнамоцтвы прэзыдэнта пераходнага пэрыяду Розы Атунбаевай канчаюцца 31 сьнежня.

Пра сваё жаданьне ісьці ў прэзыдэнты ў Кіргізстане заявілі 83 чалавекі. Мяркуецца, што да дня выбараў колькасьць кандыдатаў скароціцца да 20.

Каб быць зарэгістраванымі для ўдзелу ў выбарах, прэтэндэнты павінны, у прыватнасьці, здаць экзамэн з кіргіскай мовы. На сёньняшні дзень пасьпяхова здалі яго 18 чалавек.

Экзамэн прадугледжвае напісаньне твору аб’ёмам, ня меншым за 150 словаў. У творы прэтэндэнт можа зрабіць ня больш да пяць артаграфічных і граматычных памылак. Таксама прэтэндэнты павінны прадэклямаваць урывак з якога-небудзь літаратурнага твору і сьцісла выкласьці па-кіргіску сваю выбарчую праграму.
XS
SM
MD
LG