Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч даручае актывізаваць перамовы з МВФ


Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч

Кіраўнік беларускага ўраду даў даручэньне актывізаваць перамовы зь Міжнародным валютным фондам, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.

«МВФ станоўча ацэньвае крокі па ліквідацыі множнасьці курсаў», — заявіў ён, выступаючы ў сераду перад журналістамі. Паводле інфармацыі віцэ-прэм’ера, «чарговая місія МВФ пачне сваю працу 5 кастрычніка, склад місіі дазваляе казаць пра тое, што фактычна місія будзе працаваць над новай праграмай», паведамляе Інтэрфакс.

«Праграма з МВФ — самы хуткі шлях вырашэньня праблем зь міжнароднымі інвэстарамі ў частцы кошту эўрааблігацыяў», — перакананы Румас. — «Цяпер доступ да фінансаваньня практычна закрыты — нашы аблігацыі прадаюцца з дысконтам 20%. Я ўпэўнены, што да канца году сытуацыя выправіцца і банкі змогуць прыцягваць сродкі на прымальных умовах», — сказаў ён.

Паводле слоў віцэ-прэм’ера, «сума крэдыту МВФ — пакуль не галоўнае». Ён адзначыў, што «мы можам прэтэндаваць на суму ў межах 3–7 мільярдаў даляраў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG