Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каардынатара руху «За свабоду» дапыталі ў аддзеле кантрабанды Магілёўскай мытні


Аляксандар Сілкоў

Аляксандар Сілкоў

Абласнога каардынатара руху «За свабоду» Аляксандра Сілкова дапыталі ў аддзеле барацьбы з кантрабандай Магілёўскай мытні. Як сьцьвярджае актывіст, там яму заявілі, што ў Берасьці затрымалі грамадзяніна Польшчы і знайшлі ў яго заяўку на грант. А заяўнік — нібыта ён, Сілкоў.

Дапытвалі Сілкова двое супрацоўнікаў мытні.

Сілкоў: «Мне сказалі, што ў ягоных рэчах былі папяровыя й электронныя праекты і там было маё прозьвішча. Прозьвішча гэтага паляка нібыта Яськавіцкі. Праект тычыўся камітэту „Грамадзкі магістрат“. Заяўку накіроўвалі ў Фонд Маршала. Задалі пытаньне: „Што я магу сказаць на гэты конт?“. Я адказаў, што гэта правакацыя. Наагул было шмат не зусім зразумелых мне пытаньняў. Я лічу, што гэта папярэджаньне, што, маўляў, усе мы тут у Магілёве пад кантролем».

Паводле Сілкова, падчас допыту сьледчыя-мытнікі згадвалі імёны шэрагу апазыцыянэраў і праваабаронцаў Магілёва. Актывіст не выключае, што іх таксама могуць дапытаць у мытні.
XS
SM
MD
LG