Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЭЗ: «Вызваленьне палітвязьняў — папярэдняя ўмова ўсіх магчымых перамоваў»


Майра Мора

Майра Мора

Эўразьвяз гатовы да перазагрузкі дачыненьняў зь Беларусьсю пры выкананьні Менскам некаторых умоваў, — заявіла на прэсавай канфэрэнцыі амбасадар Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора.

«Пытаньні эканамічнай дапамогі і вызваленьня палітзьняволеных ніякім чынам не зьвязаныя. Але вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітвязьняў — папярэдняя ўмова ўсіх магчымых перамоваў», — заявіла Мора.

Яна таксама выказалася наконт сёньняшняй маўклівай акцыі пратэсту. «Вельмі важна будзе пабачыць, што адбудзецца сёньня. Мы назіраем за ўсім, што адбываецца ў Беларусі, і асабліва ў сфэры правоў чалавека, і сёньняшнія падзеі будуць пэўным паказьнікам», — сказала амбасадарка Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG