Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў правесьці мітынг пад лёзунгамі "Свабоду палітвязьням", "Не росту цэнаў", "Спыненьне перасьледу ўдзельнікаў акцыяў пратэсту". Фармальная падстава — адсутнасьць дамовы зь міліцыяй, якая мелася забясьпечваць парадак на апазыцыйным мерапрыемстве.

Паводле аднаго з заяўнікаў, кіраўніка кааліцыі дэмакратычных сіл Юрыя Новікава, міліцыя падпісала дамову 20 верасьня — назаўтра пасьля таго, як гарвыканкам пастанавіў адмовіць у правядзеньні мітынгу.

"Відавочна, дзеяньні чыноўнікаў і міліцыі былі ўзгодненыя, каб мітынг не дазволіць. Мы дамагаліся падпісаньня дамовы зь міліцыяй тыдзень. А яны ўсё марудзілі зь ёй. Мы інфармавалі гарвыканкам пра тое, што міліцыя ня хоча падпісваць дамову, але да нашых зваротаў ніхто не прыслухаўся. Сёньня мы былі ў аддзеле ідэалягічнай працы, спрабавалі пераканаць чыноўнікаў, каб яны перагледзелі сваё рашэньне, бо дамова ж цяпер у нас ёсьць. Але ўсё марна. Рашэньне прадказальнае", – кажа Новікаў.

Мітынг меўся адбыцца 24 верасьня на стадыёне на вуліцы Чалюскінцаў, ля аварыйнага будынка былога Дома культуры. Пад заяўкай на мітынг подпісы паставілі два дзясяткі чалавек.
XS
SM
MD
LG