Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгляд справы супраць Віктара Сазонава перанесены на 10 кастрычніка


Віктар Сазонаў
Віктар Сазонаў
21 верасьня праваабаронца Віктар Сазонаў прыйшоў у Ленінскі раённы суд Горадні, дзе плянаваўся разгляд адміністрацыйнага пратаколу. Аднак разгляд справы перанесьлі на 10 кастрычніка.

Судзьдзя Ксенія Стасюкевіч вырашыла не прымаць адразу рашэньне, а больш падрабязна высьветліць: ці сапраўды бюлетэнь выпушчаны з парушэньнямі.

Міліцыянты вінавацілі Сазонава ў тым, што ён раздаваў незаконна выраблены праваабарончы бюлетэнь "Прэзумпцыя".

"Я сказаў, што тут павінны сядзець ідэолягі, якія зрабілі заключэньне, што мае бюлетэні несапраўдныя. Хай яны раскажуць, чаму яны незаконныя. Я нічога не парушыў, я раздаваў бюлетэнь, які грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае права выдаваць і распаўсюджваць, там напісана: 299 асобнікаў", — заявіў Сазонаў "Свабодзе".

Сазонава затрымалі 23 жніўня на акцыі салідарнасьці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

Пасьля затрыманьня на кватэры і ў офісе Сазонава прайшлі ператрусы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG