Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" атрымала адказ Міністэрства замежных спраў на паўторны зварот з просьбай патлумачыць, чаму анулявалі беларускую візу Яўгену Вапу.

Яўген Вапа — старшыня ўправы "Радыё Рацыя", галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва", сябра Кансультацыйнай рады па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Польшчы, сябра Вялікай рады "Бацькаўшчыны".

"Даць інфармацыю пра прычыны ануляваньня візы для ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Польшча Яўгену Вапу не ўяўляецца магчымым", — напісана ў лісьце намесьніка міністра Сяргея Алейніка.

МЗС спасылаецца на артыкул 31 Закону Рэспублікі Беларусь "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь". Паводле закону, органы, якія вырашылі адмовіць ва ўезьдзе Беларусь або ануляваць візу, не абавязаныя інфармаваць замежнага грамадзяніна, яго сваякоў і прадстаўнікоў пра прычыны такога рашэньня.

23 траўня, калі Яўген Вапа перасякаў мяжу, беларускія памежныя службы анулявалі ягоную візу. Прычыны такога рашэньня амбасада Беларусі ў Варшаве назваць адмовілася, паведамляе Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG