Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: інфляцыя да канца 2011-га можа скласьці 65,3%


Міжнародны валютны фонд (МВФ) зноў зьнізіў ацэнку тэмпаў росту валавага ўнутранага прадукту Беларусі ў 2011-2012 гадах у параўнаньні з прагнозам, апублікаваных 14 верасьня па выніках абмеркаваньня радай дырэктараў МВФ постпраграмнага маніторынгу.

МВФ скарэктаваў прагноз па інфляцыі ў Беларусі. Інфляцыя ў 2011-м годзе складзе 65,3%. Раней МВФ чакаў 57,2%.

У 2012 годзе МВФ прагназуе інфляцыю ў 20%, раней было 19%.

МВФ таксама скарэктаваў прагноз тэмпаў росту эканомікі Беларусі ў 2011 годзе з 5,5% да 5 %, у 2012 годзе – з 1,4% да 1,2%.

Новы прагноз утрымліваецца ў абноўленым штогадовым дакладзе фонду "Пэрспэктывы разьвіцьця сусьветнай эканомікі ".

У дакумэнце гаворыцца, што "эканоміка Беларусі рэзка запавольваецца з-за скарачэньня ўнутранага попыту з улікам валютнага крызісу і пераарыентацыі патокаў капіталу", перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG