Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся 26 верасьня 1978 году. Скончыў Менскую сярэднюю школу №55, паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, потым атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю. У 1999-м вярнуўся з войска і ў хуткім часе ажаніўся.

Разам з жонкай Натальляй маюць траіх дзяцей: 11-гадовы Аляксей, 7-гадовая Даша і 2-гадовы Арсен.

У 1999 годзе паступіў на службу ў ДАІ Ленінскага раёну Менску ў якасьці інспэктара ДПС. Аляксандар быў нязвыклым міліцыянтам, бо вельмі вылучаўся сярод іншых супрацоўнікаў РУУС. Ён часта размаўляў па-беларуску, імкнуўся складаць пратаколы на роднай мове, прыносіў на працу “Народную волю”, “Нашу ніву” і іншую незалежную прэсу. Падчас службы (з 1999 па 2005) Аляксандар затрымаў узброеных згоншчыкаў і нават атрымаў за гэта прэмію. Акрамя іншага, ён займаў першыя месцы на спартовых спаборніцтвах ад РУУС. Але ў 2005 годзе Сашу ў чыне лейтэнанта зь міліцыі звольнілі.

Затрыманы ў ноч на 21 сьнежня 2010 г. у сябе дома. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. Быў абвінавачаны па трох крымінальных артыкулах. 26 траўня ў Ленінскім судзе Менску асуджаны да 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Вызвалены 13 верасьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG