Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Як стала вядома са словаў сваякоў Дашкевіча, начальнік горацкай калёніі, у якой адбывае пакараньне Зьміцер Дашкевіч, паведаміў ім, што Зьміцер "выбыў з мэтай пераводу яго ў іншую калёнію". Цяпер хлопец знаходзіцца ў СІЗА Магілёва. Адтуль яго літаральна сёньня-заўтра могуць пераправіць у нейкую іншую калёнію.

Нагадаем, што Дашкевіч напісаў шэраг скаргаў пра парушэньне ягоных правоў. Адвакат Марына Кавалеўская апошні раз сустракалася з Дашкевічам на мінулым тыдні, калі ён паведаміў пра тое, што трымае за кратамі галядоўку. Дашкевіч патрабаваў Біблію, цёплае адзеньне і падвышэньне тэмпэратуры ў камэры. Магчыма, перавод Дашкевіча варта разглядаць як перамогу ягонай абароны.

Нагадаем, Дашкевіча асудзілі на два гады калёніі агульнага рэжыму. Разам з маладафронтаўцам Эдуардам Лобавым яго арыштавалі 18 сьнежня 2010 года, напярэдадні Плошчы, і абвінавацілі ў злосным хуліганстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG