Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WikiLeaks: Беларускія чыноўнікі ў Літве: Сідорскі, Мартынаў, Нявыглас...


WikiLeaks распавёў пра «літоўскія» інтарэсы беларускіх чыноўнікаў.

Як паказаў скандал з арыштам беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, саўдзельніцай якога стала Літва, да нядаўняга часу паміж літоўскімі і беларускімі міністэрствамі і ведамствамі захоўвалася шчыльнае супрацоўніцтва.

Тое, што Літва да Беларусі "неабыякавая", было відавочна яшчэ пры літоўскім прэм'ер-міністры Альгірдасу Бразаўскасу, цяпер нябожчыку.


Сяргей Сідорскі

4 кастрычніка 2005-га ў Вільні адбылася яго «прыватная» гутарка з беларускім прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім, які ўдзельнічаў ў адкрыцьці выставы "Беларусь Экспа 2005» ў літоўскай сталіцы. Іх сустрэчы прысьвечаныя дэпэшы амбасады ЗША ў Вільні, нядаўна апублікаваная сайтам WikiLeaks.

У датаваным 7 кастрычніка 2005 году дыпляматычным данясеньні гаварылася, што Літва атрымала рашучую крытыкуз боку ЗША і брытанскага старшынства ў ЭЗ за «парушэньне забароны ЭЗ на міністэрскія кантакты з урадам Беларусі». У адказ на крытыку МЗС Літвы даў сваім партнэрам дакумэнт, які зьяўляўся, на думку часовага паверанага ў справах ЗША ў Літве Томаса Кэлі, чымсьці паміж апалёгіяй і самаапраўданьнем.

Сяргей Мартынаў

У дакумэнце літоўскага МЗС (яго кіраўніком у той час быў Антанас Валёніс) ўтрымліваюцца дастаткова цікавыя зьвесткі наконт цікавасьці беларускіх чыноўнікаў да літоўскай сталіцы. У прыватнасьці, гаворыцца, што ў Вільні пражываў сын беларускага міністра замежных справаў Сяргея Мартынава. «Беларускі міністар замежных справаў зьвярнуўся да літоўскіх уладаў з просьбай даць дазвол на працу для свайго сына. Аналягічныя запыты паступалі ад шэрагу іншых высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку з МЗС », - паведамлялі літоўскія дыпляматы сваім амэрыканскім і эўрапейскім калегам.


Генадзь Нявыглас

Акрамя таго, згодна з дакумэнтам літоўскага МЗС, тагачасны дзяржсакратар Савета бясьпекі Беларусі Генадзь Нявыглас праводзіў у Вільні шмат свайго выхаднога часу, «сустракаўся з рознымі людзьмі і тусаваўся ў клюбах і рэстаранах». Будучы старшынём Беларускай фэдэрацыі футболу, ён нібыта быў «асабліва актыўны ў колах, зьвязаных з футболам».

Па словах літоўскіх дыпляматаў, да літоўскіх уладаў зьвярталіся і некаторыя беларускія чыноўнікі, якія заяўлялі пра гатоўнасьць распавесьці сьвету пра «злачынствы рэжыму».

«Гэта высокапастаўленыя службовыя асобы, таму іх інфармацыя можа быць дакладнай i істотнай. Іх адзінай умовай зьяўляецца атрыманьне гарантый фізычнай і матэрыяльнай бясьпекі для іх і іх сем'яў, якія павінны быць прадстаўленыя заходнімі краінамі ", - гаворыцца ў дакумэнце МЗС Літвы.

Літоўскія дыпляматы адзначаюць, што Літва не магла даць такіх гарантый, а некаторыя сябры ЭЗ і НАТА, да якіх яна зьвярталася з гэтай нагоды, пакідалі звароты бязь адказу.

Натуральна, у дакумэнце МЗС згадваецца і той факт, што літоўская сталіца стала месцам сустрэч і сэмінараў таксама і для беларускай апазыцыі. "Вільня становіцца спэцыфічным месцам рознага роду дзейнасьці вялікай колькасьці беларускіх грамадзянаў. Падобная сытуацыя магчымая ў Латвіі і Польшчы », - робяць выснову літоўскія дыпляматы.

Аўтар данясеньня выказваў надзею на тое, што непрыемны характар сумеснага дэмаршу ўрадаў ЗША і Вялікабрытаніі прымусіць Літву «двойчы падумаць» аб кантактах на высокім узроўні з Беларусьсю, піша інтэрнэт-партал Naviny.by.
XS
SM
MD
LG