Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя перашкаджае зьбіраць подпісы за Народны сход


У Гомелі на пачатку 17-й гадзіны міліцыя затрымала грамадзкіх актывістаў Андруся Цянюту й Васіля Такарэнку. Яны зьбіралі подпісы жыхароў вуліцы Юбілейнай за правядзеньне 8 кастрычніка Народнага сходу.

Андрусь Цянюта
Васіль Такарэнка
Супрацоўнікі міліцыі забралі зьбіральнікаў подпісаў у машыну й павезьлі ў Чыгуначны РАУС. Мабільная сувязь зь імі абарвалася, і пакуль невядома, якія прэтэнзіі ім прад’яўляюць.

На пачатку верасьня міліцыянты Чыгуначнага РАУСу таксама затрымлівалі зьбіральнікаў подпісаў. Пасьля апытаньня іх адпусьцілі, скапіяваўшы, аднак, аркушы з подпісамі жыхароў у падтрымку Народнага сходу.
XS
SM
MD
LG