Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Група беларускіх чыноўнікаў на чале са старшынёй праўленьня Нацыянальнага банка Надзеяй Ермаковай накіроўваецца ў Вашынгтон.

Такое рашэньне зацьверджана пастановай Савета міністраў № 1227 ад 15 верасьня, якое апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

У склад дэлегацыі увайшлі: міністар эканомікі Мікалай Снапкоў, міністар фінансаў Андрэй Харкавец, начальнік галоўнага упраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Нацбанку Аляксей Лясной, намесьнік начальніка галоўнага упраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю, начальнік упраўленьня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Апарату Савета міністраў Генадзь Мядзьведзеў. Камандзіроўка працягнецца з 21 па 25 верасьня. Мэта камандзіроўкі ў дакумэнце ў адкрытым доступе не паказаная.

Разам з тым вядома, што ў гэтыя дні ў Вашынгтоне адбудзецца штогадовае сход кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банка, адзначае БелаПАН.

Нагадаем, урад і Нацбанк Беларусі разьлічваюць на новую праграму крэдытнага супрацоўніцтва з МВФ. "Як мяркуецца, вызначалася сума крэдыту ў 5-8 мільярдаў даляраў. Але, магчыма, нам такія грошы і не спатрэбяцца. Гэта будзе залежаць ад таго, як МВФ ацэніць нашы дзеяньні", -- заявіла Ермакова 17 верасьня, дадаўшы, што фонд ужо ўхваліў апошнія дзеяньні ўраду па выхаду на адзіны курс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG