Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Так сьцьвярджае галоўны рэдактар газэты Lietuvos rytas Рымвідас Валатка. «Сапраўды, яна ненавідзіць беларускую апазыцыю. Сапраўды, яна ненавідзіць усіх канкурэнтаў Лукашэнкі. Нават калі яны набіраюць паўпрацэнта ці адзін працэнт галасоў,» - кажа ён.

«У прынцыпе, Аляксандр Лукашэнка — яе кумір, па складзе яе розуму, па яе характары. Ёй ён як чалавек падабаецца. І я так казаць не баюся. Бо яе словы пра апазыцыю — ня першы выпадак,» - сказаў Рымвідас Валатка ў інтэрвію Белгазэце.

На думку палітыка і публіцыста, Літва выдала інфармацыю пра рахункі Алеся Бяляцкага не памылкова: такім чынам Міністар юстыцыі Літвы праводзіў палітыку прэзыдэнта Літвы.

«Я не магу гэтага даказаць, але, думаю, што прэзыдэнт Літвы ў дадзеным выпадку спрабавала згуляць нейкую партыю. Напрыклад, мы вам Бяляцкага, вы нам — генэрала Ўсхопчыка,» - кажа Валатка. (Генэрал-лейтэнант у адстаўцы Уладзімер Усхопчык, камандзір віленскага гарнізону савецкай арміі ў 1991 г. — фігурант справы аб гібелі грамадзян Літвы ў віленскай тэлевежы).

Валатка мяркуе, што ў гэтым выпадку Грыбаўскайце адчувала б сябе больш упэўнена ў вачах правых выбаршчыкаў, кансэрватараў Літвы. Галоўны рэдактар аналізуе палітычную кар'еру прэзыдэнткі і адзначае, што многія глядзяць на яе з засьцярогай, паколькі цяперашняя прэзыдэнтка ніколі ня ўдзельнічала ў барацьбе за незалежнасьць Літвы, а, паводле іроніі лёсу, аказалася кандыдатам-кансэрватарам.

«Тое, што Бяляцкі быў здадзены Мінску, напэўна, адбылося зь ціхай згоды прэзыдэнта Літвы. А, можа, і ня ціхай,» - заключае галоўны рэдактар газэты Lietuvos rytas Рымвідас Валатка.



Рымвідас Валатка - былы дэпутат Сэйму, заснавальнік лібэральнай партыі, герой барацьбы за аднаўленьне незалежнасьці Літвы. Пасьля закідаў Грыбаўсайце на адрас беларускай апазыцыі ён выступіў з крытыкай пазыцыі прэзыдэнта Літвы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG