Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца віцэ-прэзыдэнта ЗША: «Трэба ня толькі вызваліць усіх палітвязьняў, але і рэабілітаваць іх»


Такую заяву зрабіў Лоўрэнс Сільвэрман, дарадца па Эўропе і Эўразіі віцэ-прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джо Байдэна, на сустрэчы з кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам.

З Вашынгтону Лябедзька паведаміў «Свабодзе»:

Анатоль Лябедзька
«Гэты чалавек добра ведае сытуацыю ў Беларусі, паколькі раней шмат гадоў працаваў у Дзярждэпартамэнце ЗША менавіта на гэтым кірунку. Яго найбольш цікавяць пэрспэктывы выхаду Беларусі на правядзеньне свабодных выбараў. Што тычыцца палітвязьняў, дык тут дарадца другога чалавека ў ЗША сам падкрэсьліў, што недастаткова ставіць пытаньне пра вызваленьне палітычных вязьняў. Вельмі важна вярнуць іх да палітычнага жыцьця. Гэта азначае, што ім патрэбна рэабілітацыя.

У сваю чаргу я зрабіў акцэнт на тым, што трэба гаварыць ня толькі пра вядомых людзей, былых кандыдатаў у прэзыдэнты, а і пра тых, хто фармальна не праходзіць па справе 19 сьнежня. Я тут згадаў і Зьмітра Дашкевіча, і фігурантаў справы так званых анархістаў, і Мікалая Аўтуховіча, і іншых».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG