Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзьмітры Шаўчэнка галадае ў ізалятары


Гомельскі грамадзкі актывіст Дзьмітры Шаўчэнка, пакараны судом на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за распаўсюд улётак пра маўклівую акцыю пратэсту, яшчэ ў залі суду заявіў, што пачынае галадоўку.

У ізалятары часовага ўтрыманьня, дзе Шаўчэнка адбывае пакараньне, сёньня паведамілі, што ніякіх харчоў, сокаў і нават мінэральнай вады яму перадаваць нельга.

Напярэдадні сябры завезьлі Шаўчэнку ў ізалятар вопратку, зубную пасту, мыла, іншыя сродкі гігіены.

20 верасьня аб 11-й гадзіне з ізалятара вызваліўся Дзьмітры Карашкоў, пакараны на 3 сутак адміністрацыйнага арышту таксама за распаўсюд улётак пра маўклівую акцыю пратэсту 21 верасьня.

Патрульная міліцэйская машына вывезла Дзьмітра на прыпынак грамадзкага транспарту, прамінуўшы жонку й сяброў, якія чакалі яго ля брамы ізалятара.

Спадар Карашкоў паведаміў, што трымалі яго з Шаўчэнкам у розных камэрах.

«Улады баяцца, таму й караюць нас арыштамі», — кажа Дзьмітры Карашкоў.
XS
SM
MD
LG