Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд у правах чалавека абвясьціў рашэньне па справе «ЮКАС супраць РФ». Прэтэнзіі да расейскай дзяржавы прызнаныя законнымі.

Судовае разьбіральніцтва па справе ЮКАСу было несправядлівым. Эўрапейскі суд прызнаў, што Расея парушыла права ЮКАСу на абарону уласнасьці.

Скарга ЮКАСу была пададзеная ў Эўрапейскі суд па правах чалавека пасьля таго, як расейскія ўлады прад'явілі найбуйнейшай расейскай нафтавай кампаніі велізарныя і неабгрунтаваныя, як лічыла кампанія, падатковыя прэтэнзіі. Настойваючы на неадкладных выплатах, расейскія ўлады адначасова замарозілі актывы ЮКАСу і забаранілі кампаніі распараджацца сваёй маёмасьцю. Гэта не дазволіла ЮКАСу пагасіць падатковыя прэтэнзіі за кошт продажу актываў. У выніку актывы ЮКАСу, у тым ліку самае яго каштоўнае падразьдзяленьне — кампанія «Юганскнафтагаз» — былі, як указваецца ў скарзе, экспрапрыяваныя, і вялікая іх частка была перададзеная дзяржаўнай нафтавай кампаніі «Раснафта».

Вычарпаўшы ўсе магчымасьці дамагчыся справядлівага судовага рашэньня ў Расеі, ЮКАС зьвярнуўся ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. У скарзе сьцьвярджаецца, што падатковыя прэтэнзіі да кампаніі былі незаконнымі і адвольнымі, а налічаныя заднім чыслом падатковыя прэтэнзіі і судовыя санкцыі былі ўжытыя выбарачна. У сваёй скарзе ЮКАС заявіў, што Расійская Фэдэрацыя парушыла правы акцыянэраў кампаніі і канвэнцыю правоў кампаніі, і запатрабавала ад расейскіх уладаў кампэнсацыі ў памеры 98 000 000 000 даляраў.

Фармальна рашэньне суду не зьвязана са справай Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева. Скаргі абодвух экс-уладальнікаў ЮКАСу па іх справах таксама знаходзяцца ў Эўрапейскім судзе.
XS
SM
MD
LG