Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўны суд разглядае скаргу прыхільнікаў справядлівых выбараў


20 верасьня Вярхоўны суд пачаў разглядаць скаргу праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» на адмову Міністэрствам юстыцыі зарэгістраваць аб’яднаньне.

Адзін з сустаршыняў арганізацыі Віктар Карняенка паведаміў «Свабодзе», што два тыдні таму ў Вярхоўным судзе прайшоў папярэдні разгляд справы:

«Я і Валеры Ўхналёў там заявілі, што мы расцэньваем гэту адмову ў рэгістрацыі як працяг шматгадовай практыкі, калі ў Беларусі пад рознымі прычынамі не рэгіструюць палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі, якія крытыкуюць працу ўладаў і дамагаюцца дэмакратычных зьменаў».

Устаноўчы сход незарэгістраванай арганізацыі прайшоў 29 траўня ў Менску. У ім удзельнічалі 86 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны. Сустаршынямі аб’яднаньня тады абралі Сяргея Калякіна і Віктара Карняенку.
XS
SM
MD
LG