Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 верасьня, у 20-ю гадавіну абвяшчэньня бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі, грамадзкія актывісткі віншавалі менскіх мінакоў з гэтай датай. Міліцыянты затрымалі Ніну Багінскую за ўзьняты бел-чырвона-белы сьцяг.

Сёньня, у гадавіну абвяшчэньня бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі, некалькі дзясяткаў жанчын, актывістак БХД, КХП БНФ, маці палітвязьняў, прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да Чырвонага касьцёлу на плошчы Незалежнасьці. Ідучы зь бел-чырвона-белымі шалікамі, яны віншавалі мінакоў з днём вяртаньня беларускага сьцяга і герба ў якасьці дзяржаўных.

Каля Чырвонага касьцёлу актывісткі памаліліся за Беларусь, прасьпявалі Пагоню, папрасілі ў Бога найхутчэйшага вяртаньні бел-чырвона-белага сьцяга і герба, памаліліся за палітвязьняў. Як заўсёды, малітвы закончылі сьпяваньнем гімну «Магутны Божа». У гэты момант актывістка Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, сяброўка ініцыятыўнай групы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага Ніна Багінская ўзьняла бел-чырвона-белы сьцяг. Адразу ж да яе падскочыў міліцыянт у цывільным (хаця вакол шмат стаяла міліцыянтаў у форме), выхапіў вуду, сарваў сьцяг, і павёў спадарыню Багінскую ў аўтобус, на якім яе павезьлі ў Маскоўскі РАУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG