Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


Па ўсёй краіне – сонечна, без ападкаў, халадней за ўсё будзе ў Гомелі і Віцебску – +19...+20, цяплей за ўсё ў Берасьці – +27...+28, у Менску – +23...+24.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ


Менск, пасяджэньне прэзыдыюму Савету міністраў Беларусі

Менск, Крапоткіна 93а, паверх 4, пакой 16, прэсавая канфэрэнцыя па выніках Нацыянальнага сходу па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя». Пачатак у 11 гадзін

Кішынёў, Канстытуцыйны суд Малдовы разгледзіць працэдуру абраньня прэзыдэнта Рэспублікі Малдова

Страсбур, Эўрапейскі суд па правах чалавека разгледзіць пазоў былога кіраўніцтва нафтавай кампаніі Юкас да ўраду Расеі

Нью-Ёрк, другая канфэрэнцыя па эканамічнай дапамозе Лібіі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


622 – Перасяленьне (гіджра) Мухамеда і яго прыхільнікаў з Мэккі ў Мэдыну

1187 – Салядын пачаў аблогу Ерусаліму супраць крыжакоў

1870 – Завершана аб'яднаньне Італіі. Італьянскія войскі занялі Папскую вобласьць і ўвайшлі ў Рым, які быў абвешчаны сталіцай каралеўства.

1939 ― пры ўключэньні тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР пачаўся бой за Горадню

1944 ― заснаваная Гарадзенская вобласьць

У гэты дзень нарадзіліся:

1752 ― Геранім Страйноўскі, асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзеяч

1754 – Павал І, расейскі імпэратар

1810 ― Пляцыд Янкоўскі, беларускі пісьменьнік і перакладчык

1903 ― Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка

1943 ― Ніна Мацяш, беларуская паэтка, перакладчыца

У гэты дзень памерлі:

1939 ― Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік

1942 ― Карліс Улманіс, латвійскі дзяржаўны й палітычны дзяяч, прэзыдэнт Латвіі (1936-1940)

1993 ― Дзьмітры Арцыменя, савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч, кіраўнік Гарадзенскага аблвыканкаму (забіты)

МІНУС 365:


Лукашэнка, Мілінкевіч, Някляеў: хто куды?

Цытата на памяць:


У Расеі вялікі чалавек – той, з кім я размаўляю. І пакуль я зь ім размаўляю.
Павал І, расейскі імпэратар
XS
SM
MD
LG