Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН абараніла беларускую жанчыну


Прэсавую канфэрэнцыю вядзе праваабаронца Раман Кісьляк (зьлева).

Прэсавую канфэрэнцыю вядзе праваабаронца Раман Кісьляк (зьлева).

Інга Абрамава зь Берасьця атрымала адказ з Камітэту па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, які задаволіў яе скаргу на дыскрымінацыю падчас зьняволеньня ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

З гэтай нагоды берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк арганізаваў прэсавую канфэрэнцыю, падчас якой распавёў пра абставіны ўтрыманьня Інгі Абрамавай у ізалятары чатыры гады таму.

Кісьляк: «Пасьля знаходжаньня ў ізалятары Інга распавяла аб цэлым шэрагу парушэньняў яе правоў як жанчыны. Напрыклад, пэрсанал ізалятару на той час цалкам быў укамплектаваны мужчынамі. Яны аказвалі псыхалягічны ціск на Інгу, які ў адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права ацэньваецца як сэксуальнае дамаганьне. У прыватнасьці, калі Інга пярэчыла таму, што да яе дакраналіся мужчыны, ёй сказалі што пры жаданьні могуць яе і распрануць. Акрамя таго, Інгу называлі вар’яткай, аднойчы ў камэру закінулі «для сьмеху» дохлага пацука, што таксама зьяўляецца псыхалягічным ціскам. Акрамя таго, мужчыны-ахоўнікі ў любы момант маглі заглядваць праз "вочка"у камэру. І гэта далёка ня ўвесь пералік дыскрымінацыйных чыньнікаў…"

Пасьля таго як скаргі Інгі Абрамавай не былі задаволеныя ў беларускіх судах, у 2008 годзе яна накіравала скаргу ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Гэтая міжнародная інстанцыя ўгледзела ў справе Абрамавай склад парушэньня. У адказе Камітэт патрабуе ад беларускіх уладаў зрабіць захады па абароне здароўя зьняволеных жанчын, абараніць годнасьць і прыватнае жыцьцё, выключыць фізычны і псыхалягічны зьдзек. Акрамя таго, Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын рэкамэндуе беларускім уладам сплаціць Інзе Абрамавай матэрыяльную кампэнсацыю.


Зь дзецьмі — маці й сястра Інгі Абрамавай
«Зараз мы і будзем гэтым займацца, будзем рыхтаваць іск аб кампэнсацыі», — кажа Раман Кісьляк.

24-гадовая Інга Абрамава навучаецца ва ўнівэрсытэце імя Вільгельма ў Мюнстары (Нямеччына) на спэцыяльнасьці «Палітыка й права». 11 кастрычніка 2007 году яна была асуджана да 5 сутак арышту, пасьля якога заявіла аб фактах дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
XS
SM
MD
LG