Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палажанку арыштавалі на 11 сутак, Яроменка — на 12


Наста Палажанка і Ўладзімер Яроменак падчас "Дзядоў" 2010 году

Наста Палажанка і Ўладзімер Яроменак падчас "Дзядоў" 2010 году

Судзьдзя Натальля Вайцяховіч асудзіла намесьніцу кіраўніка “Маладога фронту” Насту Палажанку на 11, а сябра гэтай арганізацыі Ўладзімера Яроменка на 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Як стала вядома Свабодзе, Наста запатрабавала адваката, але ёй не дазволілі. Таму адвакаты Палажанкі будуць абскарджваць прысуд. Цяпер Палажанка і Яроменак знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна

Маладафронтаўцаў, якія мелі намер вывесіць у Менску нацыянальныя сьцягі, абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня і арганізацыі масавага мерапрыемства. Палажанку і Яроменка судзілі ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Сваю акцыю чальцы “Маладога фронту” прымеркавалі да 20-й гадавіны абвяшчэньня “Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі.

19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.

Наста Палажнка была асуджаная за падзеі 19 сьнежня на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год. Уладзімер Яроменак па справе аб падзеях на Плошчы атрымаў 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены 13 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG