Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1-га кастрычніка валюту будуць прадаваць па пашпартах


"Набыцьцё валюты па пашпарце будзе ўведзена з 1 кастрычніка. Праграмнае забесьпячэньне практычна гатова, але мы яго яшчэ будзем тэставаць", – заявіла кіраўніца Нацыянальнага банку Надзея Ермакова.

Ермакова адзначыла, што адзіная сыстэма ўліку пачне дзейнічаць ва ўсіх банках.

Старшыня НБ таксама запэўніла, што не плануецца ўводзіць абмежаваньні на суму валюты, перадае БелаТА.

Такі захад уводзіцца дзеля "сыстэматызацыі расходаваньня валютных сродкаў".

Пашпарт, каб набыць замежную валюту ў Беларусі, быў абавязковай умовай на працягу амаль 10 гадоў. Ад 1997 да 2006 гадоў касіры абменьнікаў мусілі ў абавязковым парадку фіксаваць пашпартныя дадзеныя пакупнікоў.

Аднавіць продаж валюты па пашпарце абавязаў банкі Аляксандар Лукашэнка. 30 жніўня падчас нарады ў пытаньнях выхаду на раўнаважны курс ён даручыў Нацбанку увесьці электронную сыстэму ўліку валюты не пазьней за кастрычнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG