Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кіркевіча склалі пратакол


Алесь Кіркевіч

Алесь Кіркевіч

Былы палітвязень Алесь Кіркевіч паведаміў, што чакае, калі яго выклічуць на адміністрацыйную камісію Ленінскага раёну Горадні. У ноч з 16 на 17 верасьня яго затрымалі разам з Веранікай Велігор, таксама актывістку Маладога фронту. Кіркевіч і Велігор распаўсюджвалі ўлёткі, прысьвечаныя маўклівай акцыі 21 верасьня.

У Велігор забралі ноўтбук. Пазьней міліцыянты сканфіскавалі сыстэмны блёк кампутара на кватэры Кіркевіча.

17 верасьня Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор выклікалі ў аддзяленьне міліцыі “Цэнтар”, папярэдзілі, што пратакол, складзены, нібыта, за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня, накіруюць у раённую адміністрацыйную камісію.

Алеся Кіркевіча асудзілі на 4 гады калёніі за падзеі на Плошчы. 1 верасьня яго памілавалі.
XS
SM
MD
LG