Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Маладая Беларусь” вывесіла бел-чырвона-белыя сьцягі ў Менску, Магілёве і Мастах




Актывісты незарэгістраванага Руху "Маладая Беларусь" павіншавалі беларусаў з днём нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга, вывешваньнем нацыянальных сьцягоў у Менску, Магілёве, Мастах.


Сьцягі зьявіліся:

  • на мосьце на праспэкце Дзяржынскага, побач з адміністрацыяй Маскоўскага раёну г. Менску
  • на 18-ці павярховым гмаху на вуліцы Лынькова;
  • на пешаходным мосьце над вуліцаў Чалюскінцаў у Магілёве

Пра гэта паведаміла прэсавая служба арганізацыі.

19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG