Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палажанку і Яроменка будуць судзіць

абноўлена

У Менску затрыманыя намесьніца кіраўніка "Маладога фронту" Наста Палажанка і сябра арганізацыі Ўладзімер Яроменак. Маладыя людзі меліся вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сьцягоў.

14.45 Актывістаў Маладога фронту Насту Палажанку і Уладзімера Яроменка будуць судзіць у судзе Ленінскага раёну Менску. Яны ўжо дастаўленыя ў Дом правасудзьдзя, але калі адбудзецца суд і ў чым іх вінавацяць пакуль застаецца невядомым. Правабаронцы мяркуюць, што магчыма іх пакараюць паводле артыкулу аб незаконных масавых мерапрыемствах.

12.05 Грамадзкі актывіст Андрэй Кім ў сацыяльнай сетцы Facebook паведаміў, што Палажанку і Яроменка будуць судзіць у Доме правасудзьдзя. Пра гэта сама Палажанка напісала ў смс.

Яроменак здолеў даслаць смс, што яны знаходзяцца ў пастарунку міліцыі Цэнтральенага раёну Менску, паведамляе прэс-служба МФ.

Сваю акцыі чальцы "МФ" прымеркавалі да 20-й гадавіны абвяшчэньня “Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі.

19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.

Наста Палажнка была асуджаная за падзеі 19 сьнежня на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год.

Уладзімер Яроменак па справе аб падзеях на Плошчы атрымаў 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены 13 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG