Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Затрыманых актывістаў адправілі ў ізалятар


Затрыманых у Гомелі грамадзкіх актывістаў Зьмітра Шаўчэнку й Зьмітра Карашкова з Чыгуначнага РАУСу на пачатку 19-й гадзіны павезьлі ў абласны ізалятар часовага ўтрыманьня. Пра гэта паведаміў іх сябра Ільля Міронаў, які дзяжурыў ля райаддзелу міліцыі.

У ізалятары Карашкоў і Шаўчэнка будуць знаходзіцца да суду, які мусіць адбыцца ў панядзелак, 19 верасьня.

Маладыя гамельчукі былі затрыманы сёньня апоўдні, калі раздавалі запрашэньні на акцыю пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, якая аднаўляецца ў горадзе ў сераду, 21 верасьня. Іх цяпер вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG