Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргакамітэт па стварэньні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя 17 верасьня на паседжаньні Нацыянальнай Рады БХД прыняў заяву, у якой патрабуе вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў без выключэньня.

Аўтары звароту патрабуюць неадкладна вызваліць Паўла Севярынца, Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча, Зьмітра Бандарэнку, Дзьмітрыя Ўса, Мікалая Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Андрэя Саньнікава.

Сябры БХД настойваюць на "абавязковай поўнай рэабілітацыі ўсіх асуджаных па палітычных матывах".

"Мы выступаем выключна за негвалтоўныя мэтады барацьбы і асуджаем любыя спробы гвалтоўных дзеяньняў у грамадзтве. Пры гэтым мы таксама лічым недапушчальным парушэньне прынцыпу роўнасьці ўсіх грамадзянаў краіны перад законам і вынясеньня палітычна матываваных прысудаў", гаворыцца ў звароце.

Яго аўтары называюць палітычна матываваным і занадта жорсткім прысуд, вынесены Яўгену Васьковічу.

"Адміністрацыя калёніі ўвесь час парушае правы Яўгена, у прыватнасьці, права на свабоду сумленьня. Мы патрабуем спыніць зьдзекі і неадпаведныя адносіны да Ягеўна з боку адміністрацыі калёніі. Мы патрабуем пераглядзець прысуд, вынесены Яўгену Васьковічу".

Таксама аўтары звароту патрабуюць перагледзець прысуды Ігару Аліневічу, Аляксандру Францкевічу, Мікалаю Дзядку, Арцёму Пракапенку і Паўлу Сырамалотаву на прадмет іх законнасьці і адэкватнасьці ўчыненаму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG