Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзегуцене: Мы ня хочам, каб па суседзтву адбылася чарнобыльская аварыя


Ілеана Рос-Лецінен

Ілеана Рос-Лецінен

Cтаршыня камітэта па замежных справах кангрэсу ЗША запэўніла ў тым, што Злучаныя Штаты разумеюць заклапочанасьць Літвы ў сувязі з будаўніцтвам па суседзтву атамных электрастанцый.

Пра гэта распавяла ў інтэрвію DELFI сьпікер парлямэнта Літвы Ірэна Дзегуцене, якая сустрэлася ў Вашынгтоне са старшыней камітэту па замежных справах Кангрэсу ЗША Ілеанай Рос-Лецінен.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі пытаньні бясьпекі атамнай энэргетыкі і пляны будаўніцтва атамных электрастанцый па суседзтву зь Літвой – у Беларусі і Расеі.

Паводле Дзегуцене, падчас ажыцьцяўленьня гэтых праектаў парушаюцца патрабаваньні міжнародных канвэнцый па бясьпецы. Бо нягледзячы на запыты Літвы, дагэтуль няма ацэнак пляцовак з боку МАГАТЭ, няма вычарпальных ацэнак сэйсьмічнай небясьпекі.

"Мы ня хочам, каб па суседзтву з намі адбылася аварыя падобная чарнобыльскай. У выпадку ажыцьцяўленьня праекта АЭС у Беларусі Вільня можа стаць адной з самых небясьпечных сталіц ў сьвеце", - сказала Дзегуцене на сустрэчы з Ілеанай Рос-Лецінен.

Cтаршыня камітэта па замежных справах кангрэсу ЗША заявіла, што разумее, што ў краінах, дзе няма сталай і шырокай грамадзянскай супольнасьці, падобныя праекты выклікаюць рызыку і патрабуюць пільнай увагі міжнароднай супольнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG