Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: запрашалі на акцыю – патрапілі ў міліцыю


Сьвяточны Гомель

Сьвяточны Гомель

17 верасьня ў Гомелі, які сьвяткуе 869-я ўгодкі ад дня летапіснай згадкі, міліцыя затрымала грамадзкіх актывістаў Дзьмітрыя Шаўчэнку й Дзьмітрыя Карашкова.

Яны раздавалі запрашэньні на акцыю пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, якая аднаўляецца ў горадзе ў сераду, 21 верасьня.

Родныя затрыманых паведамляюць, што распаўсюднікаў адвезьлі ў Чыгуначны РАУС. На гэтым мабільная сувязь зь імі абарвалася.

У дзяжурнай частцы райадзьдзела міліцы пацьвердзілі, што Шаўчэнка й Карашкоў затрыманы, іх апытвае старшы інспэктар аховы грамадзкага парадку Ўладзіслаў Лазоўскі.
XS
SM
MD
LG