Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве падпісваюць паштоўкі Бяляцкаму


Фота Бюро салідарнасьці зь Беларусьсю

Фота Бюро салідарнасьці зь Беларусьсю

У Варшаве трэці дзень працягваецца акцыя салідарнасьці ў падтрымку арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.17 верасьня ў рамках прэзэнтацыі дзейнасьці недзяржаўных польскіх арганізацый адбываецца падпісаньне паштовак для Алеся Бяляцкага.

Акцыя ініцыяваная польскімі недзяржаўнымі арганізацыямі – фондам Стэфана Баторыя, Хэльсынскім фондам правоў чалавека і групай "Zagranica".

Удзельнікі акцыі вырашылі падтрымаць Алеся Бяляцкага віншавальнымі паштоўкамі ў дзень яго народзінаў 25 верасьня.

Ужо падпісана больш за 1300 такіх паштовак. Сярод падпісантаў польскі палітык, публіцыст, адзін зь лідэраў руху “Салідарнасьць” і экс-прэм’ер Польшчы Тадэвуш Мазавецкі, намесьнік польскага міністра замежных спраў Кшыштаў Станоўскі, паведамляе інфармацыйнае Бюро салідарнасьці зь Беларусьсю.

XS
SM
MD
LG