Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет міністраў 15 верасьня скасаваў пераход на сэзонны час.

«Рашэньне аб адмене штогадовага пераводу гадзіньнікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка на адну гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка на адну гадзіну назад прынята з мэтай узгодненага зь дзяржавамі-ўдзельніцамі Мытнага зьвязу лічэньня часу», паведамляе Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Беларускі час цяпер будзе на гадзіну большы за паясны час, прасьцей кажучы — «летнім» (UTC+3).

Цяпер круглы год у Беларусі будзе сталая розьніца з Масквой на −1 гадзіну. Затое розьніца з Польшчай зь лістапада да сакавіка будзе на гадзіну большая — +2 гадзіны.

Давядзецца цяпер пераводзіць стрэлкі на гадзіну назад, паехаўшы зімой у Латвію, Літву ці Ўкраіну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG