Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крысьціна Шацікава абараніла сына


Крысьціна Шацікава
Крысьціна Шацікава
Магілёўская праваабаронца Крысьціна Шацікава выбавіла сына Мікіту ад пастаноўкі на ўлік у камісіі па справах непаўналетніх.

Факты парушэньняў закону супрацоўнікамі патрульна-паставой службы, якія затрымалі хлопца 16 жніўня, пацьвердзіла пракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёва. З такой скаргай зьвярталася туды Шацікава.

Паводле праваабаронцы, сына і яго сябра затрымалі ўвечары, калі яны вярталіся са шпацыру дахаты. Міліцыянтам яны не спадабаліся. Падчас ператрусу ў Мікіты яны знайшлі тры налепкі-флікеры з выяваю міліцыянта.

Шацікава: «Міліцыянты пачалі вінаваціць хлопцаў у тым, што яны ўдзельнікі маўклівых акцыяў пратэсту. Называлі іх „маўчунамі“. „Вось вы распаўсюджваеце гэтыя налепкі, а на каго вы працуеце?“ — вось гэта выпытвалі. А потым зацягнулі ў машыну й завезьлі ў аддзел міліцыі. Я доўга шукала сына. Мяне падманвалі зь месцам яго знаходжаньня. Потым мне ён патэлефанаваў, і толькі раніцай на наступны дзень я яго забрала. Сыну пятнаццаць гадоў. Я напісала восем скаргаў. І вось прыйшоў адказ з пракуратуры — міліцыянты парушылі закон».

У лісьце з пракуратуры гаворыцца, што міліцыянты Касцоў ды Клубкоў будуць прыцягнутыя да дысцыплінарнага пакараньня. Адпаведная пастанова накіраваная камандзіру палку патрульна-паставой службы.

Шацікава: «Калі б не мае скаргі, то дзіця было б на ўліку ў інспэкцыі па справах непаўналетніх з адпаведнай паперай у школу. Нам далі й позву ў гэтую інспэкцыю, але мы туды не пайшлі. Наўрад ці „паставікі“ ведаюць мяне, і таму сына затрымлівалі не празь мяне. Але адназначна іх нацкоўваюць на ўдзельнікаў маўклівых акцыяў — і іх рэакцыя на налепкі была менавіта такой».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG