Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан зноў дамагаецца экстрадыцыі Бакіева


Курманбек Бакіеў
Курманбек Бакіеў
Праваахоўныя органы Кіргізстану маюць намер адправіць новы запыт на выдачу былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, заявіў у пятніцу намесьнік міністра ўнутраных спраў гэтай краіны Мэліс Турганбаеў.

Бакіева падазраюць у тым, што ён датычны да забойства былога кіраўніка сваёй адміністрацыі Садыркулава, паведаміў Турганбаеў.

Ён сказаў, што раней улады Беларусі адмаўляліся выдаваць экс-прэзыдэнта Кіргізстану, называючы патрабаваньні Бішкеку "палітычным перасьледам". "Цяпер жа ён падазраецца ў датычнасьці да крымінальнага злачынства", — растлумачыў намесьнік міністра.

Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў уцёк у Беларусь у красавіку 2010 году.

Былы кіраўнік адміністрацыі Бакіева Садыркулаў, былы дырэктар Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Сяргей Сьлепчанка і кіроўца Кубат Сулайманаў загінулі 13 сакавіка 2009 году ў прыгарадзе Бішкеку ў ДТЗ. Вінаватым у ДТЗ прызналі нейкага беспрацоўнага Асманава. Суд пакараў яго 12 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі-пасяленьні. У красавіку 2010 году пры нявысьветленых абставінах Асманава забілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG