Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Ясін: Беларусь чакае новая дэвальвацыя


Яўген Ясін
Яўген Ясін
Навуковы кіраўнік Вышэйшай школы эканомікі Расеі Яўген Ясін не выключае, што Беларусь у будучыні чакае новая дэвальвацыя нацыянальнай валюты.

«Бо калі ўрад вырашыў адпусьціць курс беларускага рубля ў свабоднае плаваньне, то курс гэты будзе зьніжацца, пакуль на валютным рынку не ўсталюецца раўнавага. І яна ўсталюецца толькі тады, калі карыстацца беларускім рублём, далярам або расейскім рублём будзе аднолькава. Баюся, што ў цяперашняй сытуацыі, улічваючы няважны стан плацёжнага балянсу Беларусі, гэта справа будзе працягвацца, пакуль не будзе гэтай раўнавагі», — заявіў Ясін падчас анлайн-канфэрэнцыі ў РИА Новости.
Трэба ажыцьцяўляць лібэралізацыю беларускай эканомікі, здымаць дзяржаўны кантроль. Далей патрэбная і палітычная канкурэнцыя.

Пры гэтым ён лічыць, што ўрад Беларусі робіць правільныя меры па стабілізацыі курсу.

«Я лічу, калі гаворка ідзе аб свабодным плаваньні валюты, гэта правільнае рашэньне Але трэба мець на ўвазе, што гэта абясцэньвае даходы грамадзян і імпарт для Беларусі стане практычна недаступным», — сказаў экспэрт.

На яго думку, у Беларусі асноўнымі зьяўляюцца палітычныя праблемы.

«Дзяржава ня можа рабіць больш свабоднай сфэру вольнага абароту валют і ў той жа час ажыцьцяўляць кантроль над прамысловасьцю. Трэба ажыцьцяўляць лібэралізацыю беларускай эканомікі, здымаць дзяржаўны кантроль. Далей патрэбная і палітычная канкурэнцыя. Тады можна спадзявацца на аздараўленьне эканомікі і грамадзтва ў Беларусі», — мяркуе Ясін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG