Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БСДП (Грамада) патрабуе кампэнсаваць банкаўскія ўкладаньні


Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) ініцыюе прыняцьцё закону «Аб кампэнсацыі ўкладаньняў у беларускіх рублях».

Як паведаміў кіраўнік берасьцейскай арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, такі закон неабходны ў сувязі са 180-працэнтнай дэвальвацыяй.

Ігар Маслоўскі: «Мы накіравалі зварот як ад імя рэгіянальных арганізацый партыі, так і ад шэрагу актывістаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад адпаведных выбарчых акругаў».

У звароце да дэпутатаў сацыял-дэмакраты пішуць, што «насьпеў час падтрымаць тых людзей, якія пацярпелі ад абясцэньваньня ўкладаньняў, і даць ім гарантыі ў выглядзе закону».

Таксама ў звароце зьвяртаецца ўвага, што паводле стану «на 14 верасьня 2011 году абясцэньваньне ўкладаньняў у беларускіх рублях склала звыш 180% у параўнаньні з сакавіком 2011 году».

Аўтары звароту лічаць, што «менавіта на столькі павінны папоўніцца грашовыя сродкі ўкладчыкаў. Лічым, што толькі такім чынам можна вярнуць давер грамадзянаў краіны да нацыянальнай валюты».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG