Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч: крэдытаваньне МВФ «не крытычнае»


Беларусь працягвае перамовы з МВФ аб прадастаўленьні новага крэдыту. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч.

"Мы працягваем працу. Лічым, што для гэтага ёсьць усе падставы. Мы ідзем у рамках узятых на сябе абавязацельстваў. Таму калі не будзе палітызавана з таго боку, то мы маем права разьлічваць на праграму", - сказаў Міхаіл Мясьніковіч.

Адказваючы на пытаньне, ці можа Беларусь абысціся без новага крэдыту МВФ, прэм'ер-міністар падкрэсьліў, што "гэта не крытычнае крэдытаваньне".

Паводле Мясьніковіча, Беларусь у прынцыпе можа вырашаць задачы ў
Наяўнасьць праграмы з МВФ - гэта свайго роду сыгнал міжнароднай супольнасьці аб тым, што эканоміка на ўздыме.

эканоміцы і без новага крэдытаваньня з боку МВФ. "Але з улікам таго, што гэта міжнародная арганізацыя, дзе мы зьяўляемся паўнапраўнымі чальцамі, гэта ня толькі выдзяленьне адпаведнай крэдытнай падтрымкі, што немалаважна, але наяўнасьць праграмы з МВФ - гэта свайго роду сыгнал міжнароднай супольнасьці аб тым, што эканоміка на ўздыме, разьвіцьцё ідзе па агульнапрынятых у сусьветнай практыцы нормах", - сказаў ён.

"Перамовы працягваюцца, адмаўляцца ад новай праграмы з МВФ Беларусь не плянуе", - дадаў прэм'ер-міністар
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG