Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўвечары ў Польшчы распачынацца акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага «З Днём нараджэньня, Алесь!». Арганізатары акцыі, сярод якіх група «Zagranica» і фонд Стэфана Баторыя, будуць распаўсюджваць паштоўкі зь віншаваньнямі арыштаванага ў жніўні праваабаронцы.

Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага – 25 верасьня. Верагодна, ён вымушаны будзе правесьці яго за кратамі.

Акцыю абвесьцяць у часе дэбатаў “Як будаваць дэмакратыю ў Беларусі. Вялікая палітыка і сацыяльныя сеткі”, якія адбудуцца ў Варшаве.

16 верасьня паштоўкі будуць распаўсюджвацца ў Варшаўскім унівэрсытэце, а 17 верасьня віншаваць Алеся Бяляцкага будуць у цэнтры Варшавы, на Кракаўскім прадмесьці і пры Прэзыдэнцкім палацы, паведамляе польская няўрадавая арганізацыя «Zagranica».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG