Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увядзеньне судоў прысяжных у Беларусі ў бліжэйшай пэрспэктыве не плянуецца. Пра гэта сёньня ў Берасьці паведаміў міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў.

"Досьвед інстытуту прысяжных засядацеляў, прысяжных павераных, у прыватнасьці расейскі, Беларусі цікавы. Пакуль мы ўважліва яго вывучаем і не выключаем, што такі інстытут будзе прыняты ў нашай краіне. Але пакуль гэта толькі напрацоўкі, абмен думкамі, вывучэньне зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі", — сказаў міністар.

Пры гэтым Віктар Галаванаў адзначыў, што ў Беларусі і ў далейшым плянуецца ўдасканальваць, аптымізаваць нормы крымінальнага заканадаўства. Ужо прыняты шэраг новых законаў, якія істотным чынам палягчаюць долю тых, хто пераступіў закон. У першую чаргу гэта тычыцца асоб, якія ўчынілі злачынства ўпершыню і станоўча сябе зарэкамэндавалі па месцы жыхарства, працы. "У гэтай частцы заканадаўства нам вельмі цікавы расейскі досьвед, дзе на заканадаўчым узроўні адмененая ніжняя мяжа санкцый пэўных артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Магчымасьць укараненьня такой практыкі ў Беларусі разглядаецца", — цытуе міністра БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG