Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ліхавід: "Адзіная мэта для любога інтэлігентнага чалавека – барацьба зь дзейным рэжымам"


Мікіта Ліхавід

Мікіта Ліхавід

16 верасьня адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым палітвязьнем, сябрам руху "За свабоду" Мікітам Ліхавідам. Ён быў вызвалены 14 верасьня з Наваполацкай калёніі № 10.

Мікіта Ліхавід распавёў, што прашэньняў пра памілаваньне не пісаў, хаця яго схілялі да гэтага зь мінулай пятніцы. Мікіта – адзіны з палітвязьняў, які ў калёніі прадстаўляўся "незаконна асуджаны Мікіта Ліхавід". За гэта ён неаднаразова трапляў у штрафны ізалятар, яго зьмясьцілі на 3 месяцы ў ПКТ — гэта так званае "памяшканьне камэрнага тыпу".


Мікіта Ліхавід быў асуджаны 29 сакавіка Партызанскім раённым судом Менску да 3,5 гадоў калёніі узмоцненага рэжыму за ўдзел у падзеях на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 году.

Адказы Мікіты Ліхавіда на вашы пытаньні ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG