Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Нарадзіўся 27 траўня 1990 года ў Менску. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы № 177 паступіў на юрыдычны факультэт недзяржаўнага Менскага інстытуту кіраваньня. Навучаўся завочна. Пасьля падзеяў 19 сьнежня, паводле кіраўніцтва факультэту, выключаны ня быў, але аўтаматычна патрапіў у акадэмічны адпачынак (не пасьпеў здаць адзін залік з-за арышту).

У 20 гадоў стаў актывістам Руху “За свабоду”. Затрыманы 19 сьнежня на Плошчы Незалежнасьці, асуджаны на 15-сутачны арышт, але 23 студзеня пастанова аб арышце адменена і Мікіта пераведзены ў статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках. З Жодзінскага СІЗА яго перавялі ў менскую "Валадарку", а за дзень да суду - у камэру да абвінавачаных у цяжкіх злачынствах. 29 сакавіка асуджаны Партызанскім судом Менску да 3,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Прызнаны "Міжнароднай амністыяй" вязьнем сумленьня. Абвяшчаў галадоўку супраць несправядлівага прысуду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG