Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе 11 вызваленых палітвязьняў едуць дамоў


Палітычныя вязьні Дзьмітрый Буланаў (справа) і Аляксандар Малчанаў (зьлева)

Палітычныя вязьні Дзьмітрый Буланаў (справа) і Аляксандар Малчанаў (зьлева)

Дакладна вядомыя усе 11 прозьвішчаў палітвязьняў, якіх памілаваў Аляксандр Лукашэнка. Гэта Аляксандар Атрошчанкаў, Дзьмітрый Буланаў, Ільля Васілевіч, Павал Вінаградаў, Аляксандар Класкоўскі, Мікіта Ліхавід, Уладзімер Лобан, Аляксандар Малчанаў, Фёдар Мірзаянаў, Дзьмітрый Новік, Алег Федаркевіч.

З палітвязьнямі Паўлам Вінаградавым, Фёдарам Мірзаянавым і Алесем Атрошчанкавым праз тэлефон ужо пагаварыў наш карэспандэнт.

Першымі з вызваленых, пра каго стала вядома мэдыям ад сваякоў, былі Павал Вінаградаў і Фёдар Мірзаянаў. Паводле першай інфармацыі яны мусілі ехаць у Менск на цягніку, але потым пляны ў былых палітвязьняў зьмяніліся – да Менску іх падвозіў знаёмы. Ягоны тэлефон адказаў і ўжо праз некалькі сэкундаў на дроце быў Павал Вінаградаў.

"Я вельмі рады, безумоўна. Рыхтуюся распавесьці пра свае пачуцьці на вакзале, дзе нас будуць сустракаць. А зараз перадам слухаўку Фёдару".

Павал перадаў слухаўку свайму сябру Фёдару Мірзаянаву, які таксама едзе ў Менск з Івацэвіцкай калёніі.

"Што адчуваю? Калі шчыра, вельмі хочацца дамоў і пад душ. Раніцай мы
Яшчэ два дні таму нас зноў угаворвалі падпісаць прашэньне аб памілаваньні, пагражалі, што выйдзем на волю не раней як праз 3 гады.

яшчэ ня ведалі, што нас адпусьцяць. Дарэчы, яшчэ два дні таму нас зноў угаворвалі падпісаць прашэньне аб памілаваньні, пагражалі, што выйдзем на волю не раней як праз 3 гады. Мы, ўсе чацьвёра, ніхто не падпісаў. Я бачыў сьпіс з 11 палітвязьняў і там, пэўна, бачыў Мікіту Ліхавіда. Ён ёсьць ў сьпісе, ва вось адносна Дзьмітрыя Бандарэнкі -- не памятаю. Там у сьпісе ўсе, хто па артыкуле аб масавых беспарадках".

Зьвесткі пра тое, што вызвалены і Мікіта Ліхавід крыху пазьней пацьвердзіліся. Ён пазваніў сваёй маці і паведаміў, што ужо знаходзіцца на чыгуначным вакзале ў Полацку. Алена Ліхавід сказала, што разьлічвае прывезьці сына ў Менск пасьля палуначы.

Пасьля размовы з Вінаградавым і Мірзаянавым я зьвязаўся з нашым карэспандэнтам ў Віцебску Браніславай Станкевіч. Яна разам з былым палітвязьнем Сяргеем Парсюкевічам на вакзале ў Втцебску сустрэла Алеся Атрошчанкава, якога сёньня вызвалілі з калёніі "Віцьба-3". Вось што сказаў Алесь Атрошчанкаў.

"Магу сказаць, што ніякіх прашэньняў я не падпісваў. Адбылося ўсё
Магу сказаць, што ніякіх прашэньняў я не падпісваў.

досыць празаічна. Я прыйшоў у атаварку – гэта турэмнай крама, а мне там кажуць, што маю картачку ужо перадалі. Яшчэ праз хвілінаў 40 мне паведамілі, каб зьбіраўся і выпусьцілі на волю. Калі падсумаваць тое, што са мной адбылося з 19 сьнежня, то безумоўна гэта было выпрабаваньне. Але не толькі для мяне. Заўважу, што у людзях, на якіх я спадзяваўся раней, я не расчараваўся. Дзякуй усім, хто мяне падтрымліваў, але разумею, што наша радасьць ня поўная, пакуль не вызваленыя ўсе асуджаныя. І ня толькі паводле падзеяў 19 сьнежня, а ўсе палітвязьні".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG