Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікіту Ліхавіду перш як вызваліць загадалі зьбірацца «на этап»


Мікіта Ліхавід

Мікіта Ліхавід

Мікіту Ліхавіда сустрэлі наваполацкія сябры Руху «За Свабоду» Уладзімер Кунцэвіч і Васіль Главацкіх.

Каб не марнаваць часу на полацкім вакзале, яны паехалі насустрач маці, якая едзе па сына на машыне.

Мікіта Ліхавід распавёў, што прашэньняў пра памілаваньне не пісаў, хаця яго схілялі да гэтага зь мінулай пятніцы — як і Аляксандра Атрошчанкава ў калёніі «Віцьба».

Сёньня ў 18:40, кажа Мікіта, яму загадалі зьбіраць рэчы, «каб адправіць на этап». Пра вызваленьне да апошняга не казаў ніхто, проста з калёніі адразу павезьлі на полацкі чыгуначны вакзал, дзе й адпусьцілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG