Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі актывіста АГП


Каля 19 гадзіны ля пешаходнага моста да чыгуначнага вакзала ў Берасьці быў затрыманы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Вуек.

Аб гэтым паведаміў “Свабодзе” праваабаронца Раман Кісьляк.

Кісьляк: “Калі Ўладзімер ішоў да пешаходнага моста, да яго падышлі міліцыянты і сказалі, што ён падобны да злачынца. Быццам бы ўчора каля кавярні “У Ромы” адбылося рабаўніцтва, а спадар Вуек падобны паводле апісаньня да рабаўніка. Міліцыянты завезьлі палітыка ў Ленінскі РАУС Берасьця”.

Як пазьней распавёў Уладзімер Вуек, міліцыянты склалі пратакол, праўда ў ім напісалі, што западозрылі, што Вуек п'яны.

Вуек: "Калі затрымоўвалі, казалі, што падобны да злачынца, а ў пастарунку ў пратаколе напісалі іншае. Я напісаў у пратаколе, што лічу затрыманьне неправамерным, незаконным, бо мяне нават не азнаёмілі з маімі правамі і абавязкамі".

Адпусьцілі Ўладзімера Вуека зь Ленінскага РАУС а 20.35, пратрымаўшы прыкладна паўтары гадзіны. Ён зьбіраецца абскарджваць затрыманьне як беспадстаўнае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG